Тыдзень роднай мовы ў МДЛУ

Тыдзень роднай мовы ў МДЛУ

Студэнты 1 курса МДЛУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры беларускай мовы і літаратуры Сігаевай С.А. наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Такія мерапрыемствы даўно сталі традыцыйнымі на кафедры, але ў гэтым годзе знакамітым спектаклем “Чорная панна Нясвіжа” паводле п’есы А.  Дударава быў пакладзены пачатак  святкавання Тыдня роднай мовы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.

Вядома, што легенда аб Чорнай панне Нясвіжа з’яўляецца адной з самых містычных і рамантычных у беларускай гісторыі, таму не дзіўна, што спектакль надзвычай захапіў студэнтаў. Іх уразіла таленавітая ігра акцёраў, прафесійнае мастацкае суправаджэнне. Студэнты былі вельмі ўдзячны выкладчыцы беларускай мовы Сігаевай Святлане Аляксандраўне за магчымасць далучыцца да нацыянальнай спадчыны.