Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

Адбылася сустрэча кітайскіх студэнтаў, якія вывучаюць беларускую мову ў МДЛУ, з дырэктарам Цэнтра Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Шахаб В.В.

Кафедру беларускай мовы і літаратуры з Цяньцзінскім універсітэтам замежных моў звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Пры актыўнай падтрымцы кафедры функцыянуе Цэнтр Якуба Коласа, на базе якога праводзяцца культурна-адукацыйныя мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і культуры.

Шахаб В.В. сустрэлася са студэнтамі ЦУЗМ, якія ў бягучым годзе прыехалі ў МДЛУ ў рамках заключанага пагаднення з мэтай вывучэння беларускай мовы. Яна падарыла студэнтам новыя кнігі па беларускай мове як замежнай і наведалі заняткі, падчас якіх студэнты прадэманстравалі  набытыя пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры веды.