Маё любімае слова па-беларуску і “Пажаданні роднай мове

Маё любімае слова па-беларуску і “Пажаданні роднай мове

У рамках Тыдня роднай мовы кафедрай беларускай мовы і літаратуры праводзіўся анлайн-марафон сярод студэнтаў 1 курса “Маё любімае слова па-беларуску і “Пажаданні роднай мове”.

Парадавала разнастайнасць любімых слоў, сярод якіх камізэлька, кавун, чыгунка, абрус, пыска, конік, вясёлка, хмарачос і іншыя каларытныя словы.  Лідарамі адказаў былі жыццё, радзіма, каханне, дзякуй, падабайка, знічка.

            Пажаданні  студэнтаў роднай мове сугучныя паміж сабой:

 Жадаю ёй знайсці шляхі да сэрцаў маладога пакалення, каб больш людзей яе палюбілі, палюбілі з цеплынёй, шчыра.

Жадаю табе, мая любімая родная мова, быць моцнай і папулярнай, быць у сэрцы і на вуснах кожнага беларуса!

Я жадаю, каб мая цудоўная родная мова жыла вечна!

Я хачу, каб на маёй мове сталі пісаць больш кніг, каб маладыя пісьменнікі выбіралі беларускую мову.

             Са святам роднай мовы, сябры!