V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
Канферэнцыя адбудзецца 22 сакавіка 2019 г.
Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ВНУ, аспіранты, магістранты, студэнты старэйшых курсаў.
Кірункі канферэнцыі:
1. Тэарэтычная і функцыянальная граматыка.
2. Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету.
3. Сацыяльная лінгвістыка.
4. Мова і стыль мастацкай літаратуры.
5. Гісторыя моў і гісторыя мовазнаўства.
6. Узаемадзеянне моў і праблемы перакладу.
7. Тэорыя літаратуры. Гісторыя літаратуры. Сучасны літаратурны працэс.
8. Методыка выкладання мовы і літаратуры.
Мовы дакладаў – беларуская і руская.
Заяўкі на ўдзел і кароткія анатацыі дакладаў прымаюцца да 1 сакавіка 2019 г. у электронным выглядзе на адрас: movalit2019@gmail.com.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 31, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэлефонах +375(29)720-59-96, +375(44)516-11-46 (Вольга Уладзіміраўна Зуева), а таксама пішыце на электронную скрыню movalit2019@gmail.com.
Інфармацыйны ліст Мова і літаратураў ХХІ стагоддзі