Васюченко Петр Васильевич

Васюченко Петр Васильевич

Vasychenko.jpg

Васючэнка Пётр Васільнвіч– літаратуразнаўца, пісьменнік. Кандыдат філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1959 г. у Полацку. Закончыў  Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г.  да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій “Драматургія і час” (1991), “Драматургічная спадчына Янкі Купалы” (1994), “Пошукі страчанага дзяцінства” (1995), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм” (2004),зборніка літаратурна-крытычных прац “Адлюстраванні Першатвора” (2004), вучэбнага дапаможніка “Сучасная беларуская драматургія” (2000), зборнікаў прозы “Белы мурашнік” (1993), “Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999), зборніка п’ес “Маленькі збраяносец” (1999), кніг казак “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” (1997),”Каляровая затока” (2008), “Дванаццаць подзвігаў Геракла”, зборніка вершаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннэя” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ. Творы  перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.