Пецярбургская фаналагічная школа ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце

Пецярбургская фаналагічная школа ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце

З 6 па 9 снежня 2017 года ў нашым універсітэце будуць знаходзіцца прафесар кафедры рускай мовы Міхаіл Барысавіч Папоў, аўтар даследаванняў па фаналогіі, гістарычнай і дыялектнай фанетыцы рускай мовы, і дацэнт кафедры агульнага мовазнаўства Аляксей Віктаравіч Андронаў, аўтар даследаванняў па фаналогіі, балтыйскай фанетыцы і граматыцы, гісторык мовазнаўства (Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт).

Запрашаем наведаць:

– 6 снежня ў 16.00: лекцыя М. Б. Папова «Міфы пра Пецярбургскую фаналагічную школу» (корпус «Д», аўд. 410);

– 7 снежня ў 11.15: лекцыя А. В. Андронава «Фаналогія, ці Навука НЕ пра гукі» (корпус «В», аўд. 503);

– 8 снежня ў 14.30: лекцыя М. Б. Папова «Спрэчныя пытанні вызначэння фанемнага складу рускай мовы» (корпус «В», аўд. 304);

– 8 снежня ў 15:30: адказы на пытанні, кансультацыі, прэзентацыя найноўшых выданняў філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта: вучэбна-метадычнага комплекса па фанетыцы
М. Б. Папова, кніг «Націск» Поля Гарда, «Тэарэтычныя асновы літоўскай фаналогіі» Аляксаса Гірдзяніса, «Памяці М.І. Матусевіч» (корпус «В», аўд. 304).

Тут можна азнаёміцца з папярэднімі выступленнямі пецярбургскіх калег:

Сардэчна запрашаем паслухаць лекцыі пецярбургскіх лінгвістаў і ўдзельнічаць у дыскусіі.