Закрыццё летняй школы беларусазнаўства

Закрыццё летняй школы беларусазнаўства

21 ліпеня завяршылася праца ІІ Міжнароднай летняй школы беларусазнаўства, падрыхтаванай кафедрай беларускай мовы і літаратуры МДЛУ для студэнтаў Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў (Кітай).

На ўрачыстым анлайн-мерапрыемстве, прысвечаным падвядзенню вынікаў, выступілі: прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Пільгун А.В., дырэктар Цэнтра Якуба Коласа Цяньцзінскага ўніверсітэта замежных моў Шахаб В.В., а таксама выкладчыкі кафедры. І арганізатары, і ўдзельнікі адзначылі высокі ўзровень падрыхтаванай вучэбнай і культурнай праграмы летняй школы. Для ўсіх студэнтаў падпісаны афіцыйныя пасведчанні аб асваенні адукацыйнай праграмы ў рамках Міжнароднай летняй школы беларусазнаўства.

Спадзяёмся, што кітайскія студэнты змаглі не толькі паглыбіць свае веды па беларускай мове і бліжэй азнаёміцца з адметнасцямі нашай нацыянальнай культуры, але і адчуць усю цеплыню беларускай душы.