Прэзентацыя кнігі "Выбраныя творы" П. Васючэнкі

Прэзентацыя кнігі "Выбраныя творы" П. Васючэнкі

27 верасня адбылася імпрэза, прысвечаная прэзентацыі кнігі "Выбраныя творы" П. Васючэнкі.

27 верасня адбылася імпрэза, прысвечаная прэзентацыі кнігі "Выбраныя творы" Пятра Васючэнкі (серыя "Беларускі кнігазбор"). Пятро Васючэнка – вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург. З 1997 г па 2019 г. ён узначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры МДЛУ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта. Запрошаны госць Ніна Іванаўна Здановіч (жонка П. Васючэнкі) падзялілася сваімі ўспамінамі і прэзентавала Цэнтру беларускай мовы і культуры некалькі рэдкіх выданняў. Дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Бурдзялева І. А. выступіла з літаратуразнаўчай ацэнкай творчай спадчыны Пятра Васючэнкі.