ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя памяці Пятра Васючэнкі

ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя памяці Пятра Васючэнкі

Кафедра беларускай мовы і літаратуры запрашае прыняць удзел у ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”, прысвечанай памяці Пятра Васючэнкі, якая адбудзецца 19-20 лістапада 2020 года

Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне і працу секцый. Мовы мерапрыемства: беларуская, руская, англійская.
У ходзе работы канферэнцыі будзе абмеркавана наступнае кола праблем.

  Навуковая  і  літаратурная  спадчына  Пятра  Васючэнкі:  шляхі  і перспектывы даследавання.
  Беларуская  мова,  літаратура,  культура  ў  кантэксце  сусветнага гуманітарнага працэсу. 
  Мастацкі  пераклад  у  міжкультурнай  камунікацыі:  праблемы рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
  Актуальныя  пытанні  развіцця    фальклору,  этнаграфіі,  краязнаўства, этналінгвістыкі ў ХХІ стагоддзі.
  Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.
  Сучасныя  тэндэнцыі  ў  методыцы  выкладання  беларускай  мовы  і літаратуры.

Для  ўдзелу  ў  канферэнцыі  неабходна  даслаць  заяўку  да  01.11.2020  г.  на адрас:  220034,  г.  Мiнск,  вул.  Захарава,  21,  кафедра  беларускай  мовы  і літаратуры (А-206) або на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.
Па  выніках  канферэнцыі  запланавана  выданне  зборніка  навуковых артыкулаў. Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры  ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі  ці даслаць на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.
Кантактны тэлефон: 017-294-71-14, +375293291013.
Прадугледжаны ўдзел у фармаце анлайн (Zoom).

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада  —  да  6 старонак  (12 тыс. знакаў з прабеламі  праз 1 інтэрвал) у рэдактары Word for Windows. Індэкс УДК – па левым боку. Другі радок  справа  –  ініцыялы  і  прозвішча  аўтара,  у  дужках  –  назва  горада. Наступны  радок  —  назва  матэрыялу  (вялікімі  літарамі).  Праз  радок 
друкуецца  тэкст  матэрыялу  са  стандартнымі  адступленнямі.  Спасылкі даюцца  ў  тэксце  ў  квадратных  дужках.  Першая  лічба  —  нумар  са спіса літаратуры,  наступныя  лічбы  —  старонкі.  Напрыклад:  [7,  с.  132].  Спіс літаратуры  (калі  ён  ёсць)  даецца  пасля  асноўнага  тэксту  ў  алфавітным парадку.  Пасля  тэксту  даклада  таксама  падаюцца  звесткі  пра  аўтара (прозвішча  і  ініцыялы  поўнасцю,  вучоная  ступень,  вучонае  званне,  месца працы, горад, краіна). 
Аргкамітэт  пакідае  за  сабой  права  адбору  выступленняў  і  матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання (у супрацоўніцтве з аўтарам). Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ
1.  Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………
2.  Месца працы, пасада………………………………………………………...
3.  Вучоная ступень, званне………………………………………………………
4.  Тэма даклада…………………………………………………………………
5.  Службовы адрас і тэлефон…………………………………………………
6.  Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..
7.  E-mail…………………………………………………………………………
8.  Форма ўдзелу (завочная, анлайн)……………………………