Лінгвістычная алімпіяда для студэнтаў МДЛУ

Лінгвістычная алімпіяда для студэнтаў МДЛУ

Пад час дзён навукі МДЛУ, 25 красавіка 2022 г., кафедра агульнага мовазнаўства арганізавала лінгвістычную алімпіяду для студэнтаў першага і другога курсаў універсітэта.

На конкурсе былі прапанаваны займальныя заданні пра беларускую, рускую, сербскую, эстонскую і іншыя мовы, а таксама па розных разделах мовазнаўства. Заяўкі на ўдзел падалі каля 40 чалавек з факультэта англійскай мовы, кітайскай мовы і культуры, перакладчыцкага факультэта і факультэта міжкультурнай камунікацыі.

Усе студэнты прадэманстравалі кемлівасць і добрыя веды. Пераможцай стала Кацярына Фіцнер (203/1, ПФ), а лаўрэатамі — Вераніка Мацкойць (106/1, ФАМ),  Мікалай Мінееў (205/1, ПФ), Алеся Лагун (114/2, ФАМ) і Алена Ласіца (203/1, ПФ).

Віншуем удзельнікаў алімпіяды, жадаем ім поспехаў!

 

Кафедра агульнага мовазнаўства МДЛУ