Назад

Голас памяці

16 марта 2023

Якраз напярэдадні 80-годдзя гэтай трагедыі з мэтай ушанавання памяці Хатыні і іншых беларускіх вёсак, знішчаных у гады Вялікай Айчыннай вайны, у МДЛУ ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася размова пра вынікі расследавання генацыду беларускага народа. Гутарку па тэме вёў Новікаў Сяргей Яўгеньевіч – загадчык кафедры гісторыі і сацыяльных навук МДЛУ. 
Як паведаміў Сяргей Яўгеньевіч, у красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенныя гады. У верасні 2022 года была створана пастаянна дзеючая група, якая займаецца арганізацыяй вывучэння фактаў генацыду і інфармацыйна-даведачнага суправаджэння расследавання. У сакавіку 2023 года былі падведзены прамежкавыя вынікі аб рабоце па ўдакладненні новых звестак аб спаленых і разбураных населеных пунктах.
Дзякуючы прыведзеным Сяргеем Яўгеньевічам статыстычным даным, можна адзначыць плён працы следчых: да пачатку расследавання на тэрыторыі сучаснай Беларусі налічваўся 10621 спалены падчас Вялікай Айчыннай вайны населены пункт, 186 з якіх не былі адноўлены. Згодна з апошнімі звесткамі, вядома, што апошняя лічба павялічылася да 216. Колькасць знішчаных вёсак, як паабяцаў Сяргей Яўгеньевіч, будзе агучана 22 сакавіка 2023 года падчас памятнага мерапрыемства на тэрыторыі  мемарыяльнага комплекса “Хатынь”. 
Менавіта мемарыяльны комплекс “Хатынь”, адкрыты 5 ліпеня 1969 года, стаў сімвалам трагедыі тысяч беларускіх вёсак, зруйнаваных падчас Вялікай Айчыннай вайны. “Гаварыць пра гэта цяжка, балюча, але неабходна”, - адзначыў Сяргей Яўгеньевіч і расказаў слухачам пра Хатынь праз прызму філасофіі архітэктуры Л. Левіна, Ю. Градава, В. Заньковіча і скульптуры С. Селіханава – аўтараў мемарыяльнага комплекса. 
Па словах Сяргея Яўгеньевіча, комплекс паўтарае планіроўку былой вёскі, кожны яго элемент мае адпаведнае месцазнаходжанне і носіць сімвалічны сэнс. Так, сімвалам голасу хатынцаў, а разам з ім голасу ўсіх мірных жыхароў Беларусі, якія загінулі ад рук ворагаў падчас вайны, сталі знакамітыя хатынскія званы, жалобны покліч якіх кожныя 30 секунд раздаецца ў небе над Хатынню і тым самым нагадвае свету пра боль ахвяр вайны.

Фото

Последние новости

9 мая 2025
Коллектив ИПКиП поздравляет всех преподавателей, сотрудников, слушателей и студентов МГЛУ с Днём Победы!

В этот великий и священный праздник для каждого белоруса, мы хотим выразить искреннюю благодарность павшим Героям и ныне здравствующим ветеранам, сохранившим мир и независимость нашего Отечества. Мы помним и гордимся Вашим подвигом!

9 мая 2025
МГЛУ помнит

9 мая руководство, преподаватели и студенты МГЛУ присоединились к мероприятиям в честь 80-летия Великой победы.

9 мая 2025
С Днем 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне!

Поздравление ректора МГЛУ Натальи Евгеньевны Лаптевой