Бессмертная личность творца

Бессмертная личность творца

14 лістапада пад званіцамі старога касцёла ў выкананні вядучага майстра сцэны Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Вячаслава Шакалідо адбыўся спектакль паводле цыкла кніг Васючэнкі П.В. "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага".

“Літаратурныя творы жывуць даўжэй за якія іншыя. Мармур рассыпаецца, нішчуцца Егіпетскія піраміды, а тэксты перапісваюцца, перакладаюцца і пры гэтым не губляюць сваёй першароднай аўтэнтычнасці. Разам з імі жыве неўміручая асоба творцы, ягоныя думкі, ягоны голас“.

Гэтыя словы належаць аўтарытэтнаму літаратуразнаўцу, таленавітаму пісьменніку Пятру Васільевічу Васючэнку,  які больш за 20 год узначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры нашага ўніверсітэта.

14 лістапада пад званіцамі старога касцёла ў выкананні вядучага майстра сцэны Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра “Зніч” Вячаслава Шакалідо адбыўся спектакль паводле цыкла кніг Васючэнкі П.В. "Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага". 

Зала зіхацела дзясяткамі ўсмешак і бляскам цікаўных вачэй - найлепшае адлюстраванне маштабу асобы, жыццё якой з’яўляецца прыкладам мудрай сціпласці і бязмежнага таленту. Больш за тое, мерапрыемства зацікавіла студэнтаў з Кітая, якія вывучаюць беларускую мову і культуру ў нашым універсітэце, што не можа не радаваць.

За гадзіну да імпрэзы ўсе госці маглі дакрануцца да гісторыі адной з найцікавейшых пабудоў  XX ст. горада Мінска, касцёла Святога Сымона і Святой Алены.