II Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”

II Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ: ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

 

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІНГВІСТЫЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ”

 

Кафедра беларускай мовы і літаратуры

 

запрашае вас прыняць удзел

у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі

“БЕЛАРУСКАЯ МОВА, ЛІТАРАТУРА, КУЛЬТУРА І СВЕТ:

ПРАБЛЕМЫ РЭПРЭЗЕНТАЦЫІ”,

якая адбудзецца 15-16 лістапада 2018 года

 

Праграма канферэнцыі прадугледжвае пленарнае пасяджэнне і працу секцый.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

У ходзе работы канферэнцыі  будзе абмеркавана наступнае кола праблем.

  • Культурныя мадэлі і  спецыфіка нацыянальных моў і літаратур.
  • Транснацыянальныя элементы беларускай мовы, літаратуры, культуры.
  • Лінгвакультурнае ўзаемадзеянне і ўзаемаўплыў у полікультурным асяроддзі.
  • Сучасныя тэндэнцыі ў методыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры як замежнай. Лінгвакультурны аспект у выкладанні беларускай мовы як замежнай.
  • Пераклад як сродак рэпрэзентацыі беларускай літаратуры ў свеце.
  • Беларуская мова, літаратура, культура ў кантэксце сусветнага гуманітарнага працэсу.
  • Беларускі пісьменнік і свет: шлях да сусветнага прызнання.
  • Беларуская карціна свету: праблемы міжкультурнай камунікацыі.
  • Кампаратыўнае вывучэнне моў, літаратур, культур.
  • Праблемы стварэння сучаснага падручніка па беларускай мове, літаратуры, культуры.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць заяўку да 30.09.2018 г. на адрас: 220034, г. Мiнск, вул. Захарава, 21, кафедра беларускай мовы і літаратуры (А-206) або на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.

Па выніках канферэнцыі запланавана выданне зборніка навуковых артыкулаў. Удзельнікі канферэнцыі (аўтары) будуць мець магчымасць атрымаць зборнік матэрыялаў папярэдняй канферэнцыі.

Тэкст даклада неабходна падаць у электронным і раздрукаваным на паперы экзэмпляры  ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі, ці даслаць на электронны адрас: cafbelmovalit@mslu.by.

Кантактны тэлефон: 017-294-71-14.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

Аб’ём даклада — да 6 старонак (12 тыс. знакаў з прабеламі праз 1 інтэрвал) у рэдактары Word for Windows. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок — назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба — нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы — старонкі. Напрыклад: [7, с. 132]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. Пасля тэксту даклада таксама падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і ініцыялы поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору выступленняў і матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.

Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Арганізацыйны ўзнос – 9 бел. руб.

АРГКАМІТЭТ

 

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………

 

  1. Месца працы, пасада………………………………………………………...

 

  1. Вучоная ступень, званне………………………………………………………

 

  1. Тэма даклада…………………………………………………………………

 

  1. Службовы  адрас і тэлефон…………………………………………………

 

  1. Хатні адрас і тэлефон………………………………………………………..

 

  1. E-mail…………………………………………………………………………

 

  1. Ці патрэбна браніраваць месца ў гасцініцы, тэрмін ……………………