Інфармацыя для замежных студэнтаў

Інфармацыя для замежных студэнтаў

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ) з’яўляецца прызнаным лідарам у галіне моўнай адукацыі ў Беларусі!

Сёння МДЛУ ажыццяўляе прафесійнае навучанне 22 замежным мовам: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, італьянскай, японскай, кітайскай, арабскай, турэцкай, карэйскай, шведскай, польскай, чэшскай, нідэрландскай, венгерскай, фінскай, літоўскай, партугальскай, фарсі, іўрыту, рускай і беларускай.

Выбар за вамі!

Мы прапаноўваем сем спецыяльнасцей: пераклад, выкладанне, лінгвістычнае забеспячэнне камунікацыі, сувязі з грамадскасцю, міжнародныя (дыпламатычныя) зносіны, міжнародныя (эканамічныя) зносіны і міжнародны турызм. Мы таксама прапаноўваем 18 спецыялізацый, уключаючы замежную літаратуру, камп’ютарную лінгвістыку, краіназнаўства, мастацкі пераклад, спецыяльны пераклад, сінхронны пераклад, камунікатыўныя тэхналогіі ў бізнесе, камп’ютарную рэкламу і іншыя.

МДЛУ ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў і аспірантаў па розных навуковых спецыяльнасцях. У МДЛУ ўпершыню была ўведзена практыка-арыентаваная магістратура ў чатырох новых галінах (пераклад і перакладазнаўства, камунікатыўны менеджмент, інфармацыйна-аналітычная дзейнасць, а таксама інавацыі ў навучанні замежным мовам).

Універсітэт ажыццяўляе каардынацыю навуковай і навукова-метадычнай работы факультэтаў і аддзяленняў замежных моў у 15 вышэйшых навучальных установах і 7 педагагічных каледжах Рэспублікі Беларусь. У МДЛУ дзейнічае рэспубліканскае навукова-метадычнае аб’яднанне, якое распрацоўвае тыпавыя вучэбныя планы і праграмы, а таксама адукацыйныя стандарты па навучанні замежным мовам для ўсіх ступеняў сістэмы адукацыі.

МДЛУ актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы інавацыйнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне навучання замежным мовам. Разнастайнасць вучэбных праграм і спецыялізацый МДЛУ дазваляе ўніверсітэту поўнасцю задаволіць патрэбу ў кваліфікаваных маладых спецыялістах у сферы гуманітарных навук, філалогіі, лінгвістыкі і выкладання замежных моў.

Наш універсітэт з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэцкіх інстытутаў перакладу (CIUTI), а таксама Міжнароднай асацыяцыі ўніверсітэтаў, што падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

МДЛУ з'яўляецца актыўным удзельнікам Базавай арганізацыі па мовах і культуры краін–удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і пастаянным членам Міжнароднай асацыяцыі выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры. МДЛУ – ініцыятар унікальнага для Беларусі адукацыйнага і навукова-даследчага праекта «Лінгвапарк». Адна з асноўных мэтаў «Лінгвапарка» – пошук эфектыўных рашэнняў падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне навучання мовам і міжкультурнага пасярэдніцтва, у прыватнасці, у сацыяльна-эканамічнай і вытворчай сферах. Яго дзейнасць таксама накіравана на ажыццяўленне высокаякаснага лінгвістычнага суправаджэння маркетынга прадукцыі на любой патрабуемай мове, уключаючы рэдкія.

У МДЛУ працуе высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад, які мае багаты вопыт прафесійнай, вучэбна-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. У МДЛУ таксама працуюць выкладчыкі з ЗША, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Японіі, Швецыі, Кітая, Карэі, Ірана, Турцыі, Расіі і іншых краін.

Інавацыйныя падыходы да выкладання замежных моў, разнастайнасць даступных студэнтам адукацыйных паслуг і рэсурсаў, а таксама сучасныя навукова-адукацыйныя цэнтры дапамагаюць МДЛУ заняць годнае месца ў міжнароднай адукацыйнай прасторы. У выніку, колькасць замежных студэнтаў расце кожны год.

Значныя інвестыцыі ў мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы дазволілі МДЛУ значна павысіць якасць прадастаўлення адукацыйных паслуг. Наша камп’ютарнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне поўнасцю адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Ва ўніверсітэце вучэбныя аўдыторыі абсталяваны інтэрактыўнымі дошкамі і мультымедыйнымі сістэмамі. Актыўна ўкараняюцца сістэмы аўтаматызаванага дакументазварота і бібліятэчнага абслугоўвання, адчыняюцца новыя Інтэрнет-цэнтры, цалкам абноўлены лабараторыі, цэнтры моў і культур, якія прапаноўваюць шырокі спектр карысных адукацыйных рэсурсаў.

Будучыня пачынаецца тут!

Мы будзем рады бачыць вас сярод нашых студэнтаў! Уваходзьце ў нашу шматнацыянальную сям'ю!

Выбірайце для сябе факультэт па душы!

МДЛУ – найбуйнейшы адукацыйны цэнтр для замежных студэнтаў. Больш за тысячу замежных студэнтаў з 67 краін называюць наш універсітэт сваёй alma mater. Вярнуўшыся дадому, большасць нашых замежных выпускнікоў знаходзяць добрую працу ў абранай сферы. Многія з іх атрымалі працу ў міністэрствах замежных спраў, дыпламатычных прадстаўніцтвах, СМІ, выдавецтвах, міжнародных карпарацыях і турыстычных агенцтвах. Выпускнікі МДЛУ, якія атрымалі педагагічную адукацыю ці скончылі аспірантуру, дасягнулі вялікіх поспехаў у выкладанні замежных моў у школах і ўніверсітэтах па ўсім свеце. Іншыя выпускнікі адкрылі прыватныя моўныя школы ў сябе на радзіме.

Многія працадаўцы выказваюць сваю ўдзячнасць нашаму ўніверсітэту за паспяховае і плённае супрацоўніцтва. Яны падкрэсліваюць выключны прафесіяналізм нашых выпускнікоў, іх бездакорнае валоданне замежнымі мовамі, здольнасць працаваць у камандзе, талерантнасць, творчыя здольнасці, самадастатковасць, іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і, вядома, іх пастаяннае імкненне набываць новыя веды, пашыраючы межы свойго кругагляду.

Запрашаем вас у наш універсітэт!

 

Замежныя студэнты навучаюцца ў МДЛУ платна на кантрактнай аснове. Кантракт гарантуе навучанне па абранай праграме і пражыванне ў зручным пакоі студэнцкага інтэрната (разам з двума іншымі студэнтамі). Нашыя інтэрнаты знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Мінска, сталіцы Беларусі. Такім чынам, акрамя навучання ва ўніверсітэце, вы атрымліваеце магчымасць пазнаёміцца з шматвекавой гісторыяй сталіцы, а таксама з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай беларускага народа. Мінск – цудоўны горад, дзе шмат паркаў і сквераў, музеяў і галерэй, канцэртных залаў і тэатраў. Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь займае другое месца сярод тэатраў былога СССР, саступаючы толькі Вялікаму тэатру ў Маскве. Вакол Мінска размешчана мноства гістарычных мясцін і славутасцяў, якія варта наведаць. Вы таксама можаце пабываць у іншых гарадах Беларусі, кожны з якіх мае свой унікальны характар і славутасці. Напрыклад, у Віцебску вы можаце наведаць дом-музей Марка Шагала, прысвечаны жыццю і мастацтву гэтага выдатнага мастака з сусветным імем, у Брэсце вы даведаецеся пра гістарычную абарону Брэсцкай крэпасці ў час Другой сусветнай вайны; у Гомелі ёсць велічны палац XVIII—ХІХ стагоддзяў, акружаны цудоўным паркам. Мінск – адзін з самых чыстых і зялёных гарадоў Еўропы. Сёння яго насельніцтва складае амаль два мільёны чалавек. Сучасны гарадскі транспарт, уключаючы развітую сістэму метро, дае магчымасць  хутка і лёгка перамяшчацца ў любую кропку горада. Мы з нецярпеннем чакаем вас у Мінску і спадзяемся, што тут вы будзеце адчуваць сябе як дома.

 

Універсітэт валодае 4 камфартабельнымі ўтульнымі інтэрнатамі, якія стануць для вас сапраўдным домам.

МДЛУ – гэта ўніверсітэт для вас!

 

Ва ўніверсітэце маецца вялікі спартыўны комплекс, аснашчаны сучасным абсталяваннем, які дае магчымасць займацца спортам і фізічнай культурай у залежнасці ад вашага ўзроўню падрыхтоўкі і інтарэсаў. Замежныя студэнты могуць выбраць любы з мноства відаў спорту: футбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс, фітнес, атлетыка, гімнастыка, таэкван-до і іншыя. У інтэрнатах МДЛУ абсталяваны залы для заняткаў тэнісам, фітнесам і аэробікай.

Ва ўніверсітэце таксама ёсць сучасная актавая зала, дзе праводзяцца шматлікія фестывалі, канцэрты, конкурсы і выставы. У студэнтаў універсітэта ёсць магчымасць развіваць свае творчыя здольнасці, займаючыся харавымі і эстраднымі спевамі, народнымі танцамі, сучасным і класічным танцам, інструментальнай музыкай, прымаючы ўдзел у КВН, у пастаноўках маладзёжнага драматычнага тэатра і г.д.